Двухпакаёвы нумар Ivo вялікай тэрасай на тыдзень стаў нашай базай для падарожжаў па выспе Крк
Двухпакаёвы нумар Ivo вялікай тэрасай на тыдзень стаў нашай базай для падарожжаў па выспе Крк. Адпачывалі ўчатырох, месца для ўсіх хапала. З тэрасы адчыняецца прыгожы краявід на суседнюю выспу Црэс, Істрыю, Адрыатычнае мора і горад Рыеку ў кантынентальнай частцы Харватыі. Апартаменты вельмі чыстыя,
дагледжаныя, са сьвежым і якасным рамонтам і добрай мэбляй. Кандыцыянер спраўны і дастатковы для памяшканьня такога памеру. Асобна адзначу ветлівую і гасьцінную гаспадыню спадарыню Славіцу, якая рабіла для нашага камфорту болей, чым прадугледжвала фармальная прапанова яе апартаментаў. На момант прыезду нас чакалі ў лядоўні халодныя напоі, а ў наступны дзень гаспадыня пачаставала нас сваім смачным сьвежым торцікам. Яна ахвотна адказвала на ўсе нашыя пытаньні аб выспе. Дзякуй вялікі ёй за ўсё. Няма такога.
Подробнее